Фота ПВА "Анёл".

Міліцыя і валанцёры шукаюць 84-гадовую Алену Іванаўну Калпакову (Кавалёву). Жанчына знікла 5 чэрвеня, паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

У гэты дзень яна вышла з дома ў Мінску і збіралася ехаць на лецішча ў садовае таварыства «Маяк», што ў вёсцы Дубянцы Мінскага раёна. Аднак пазней стала вядома, што жанчына каля 16.00 прыехала ў Валожын.

Прыкметы зніклай і тэлефоны, па якім звяртацца, пазначаныя на фота ўверсе.

• Текст доступен на языке: Русский