У Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Спякота ў Беларусі будзе нарастаць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

– Антыцыклон Zoe прынёс на тэрыторыю Беларусі цёплае сонечнае надвор’е. Да канца гэтага тыдня яго ўплыў захаваецца, дажджоў не чакаецца, а спякота будзе толькі нарастаць. Так што варта ўспомніць асноўныя правілы паводзін у спякоту: не выходзьце без асаблівай патрэбы на вуліцу падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, а калі ўсё ж выходзьце, не забывайце пра галаўны ўбор і абавязкова вазьміце бутэлечку з вадой. На вуліцы лепш трымацца ў цені і перыядычна заходзіць у крамы або памяшкання з кандыцыянерамі , – распавялі ў Белгідрамеце.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах Беларусі складае плюс 18-23 градуса. Сіноптыкі рэкамендуюць быць уважлівымі і асцярожнымі падчас адпачынку каля вадаёмаў.

Ад пятніцы тэмпература ўдзень будзе даходзіць да 25-31. У суботу яшчэ цяплей – да плюс 27-32.

У нядзелю і панядзелак, 20-21 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль, днём – плюс 28-33.

У аўторак, 22 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла, днём – плюс 28-33.

У сераду, 23 чэрвеня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы цяпла, днём – плюс 28-34.

• Текст доступен на языке: Русский