Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі намесніка начальніка Вілейскага РАУС Дзмітры Садоўскі.

– Ад 1 чэрвеня ранейшы начальнік ДАІ Руслан Скварцоў пайшоў на пасаду намеснікам начальніка па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні Мядзельскага РАУС. ДАІ ён ўзначальваў ад чэрвеня 2016 года. Хто будзе на яго месцы, пакуль невядома, – расказаў карэспандэнту Дзмітры Садоўскі.

Па яго словах, пакуль абавязкі начальніка Вілейскай ДАІ выконвае дзяржаўтаінспектар Генадзь Сяськоў.

• Текст доступен на языке: Русский