Фота theafterlife.ru.

16 чэрвеня ў 15.15 паступіла паведамленне пра тое, што гарыць аўтамабіль «Аўдзі 80» у горадзе на вуліцы Гагарына, паведамляюць у прэс-службе МНС.

У выніку аўтамабіль знішчаны цалкам. Таксама агонь пашкодзіў маёмасць, перакрыцце і дах на плошчы 120 квадратных метраў на станцыі тэхабслугоўвання, якая належыць прыватнаму прадпрыемству. Прычына пажару высвятляецца.

• Текст доступен на языке: Русский