Яшчэ аднаго маладзечанца прызналі палітычным зняволеным, перадае незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

17 чэрвеня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Такім чынам, агульная колькасць палітычназняволеным складае 501 чалавека.

Праваабаронцы прызналі палітзняволеным Юрыя Бірука. Мужчыну прысудзілі паўтара года зняволення за абразу прэзідэнта. Прысуд вынес суд Маладзечанскага раёна.