Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Вілейская паліклініка праводзіць выпіску сертыфікатаў аб вакцынацыі ад COVID-19 паводле ўсталяванага ў Міністэрстве аховы здароўя ўзору, паведамляюць у Вілейскай ЦРБ.

Каб атрымаць сертыфікат, трэба звярнуцца ў 505 кабінет паліклінікі ад 14.00 да 16.00 па буднях з пакетам дакументаў:

– Копія пашпарта, старонкі 31,32.

–  Выпіска аб дадзеных пра вакцынацыю супраць COVID-19 (можна атрымаць у 110 кабінеце паліклінікі ад 10.00 да 13.00, у 411 кабінеце ад 13.30 да 16.00).

–  Чэк аб аплаце 4 рублёў 90 капеек. Аплата ў касе паліклінікі – 119 кабінет.

Атрымаць сертыфікат можна ў рэгістратуры ад 16.00 да 20.00 на наступны дзень пасля звароту.

• Текст доступен на языке: Русский