Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 19 чэрвеня з-за спякоты.

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе малавоблачна, без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17. Днём будзе 28-32 градусы цяпла.