Урачыстае адкрыццё новага кабінета камп’ютарнай тамаграфіі адбылося сёння У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы сёння ўрачыста адчынілі новы кабінет камп’ютарнай тамаграфіі, паведамляе Мінздароўя.

Новы тамограф усталявалі па лініі Міністэрства аховы здароўя. Абсталяванне набылі за кошт пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў мэтах барацьбы з COVID-19. Пагадненне аб пазыцы ў памеры 90 мільёнаў еўра на рэалізацыю праекта па экстраным рэагаванні на COVID-19 у Беларусі «Belarus Emergency COVID-19 Response Project» падпісалі летам мінулага года.

Абсталяванне дазволіць убачыць карціну захворвання ў 64-кратным зрэзе, што нашмат палепшыць дакладнасць дыягностыкі.

Як адзначыў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка, актуальнасць камп’ютарнай тамаграфіі лёгкіх ўзрасла ва ўмовах пандэміі. Яна дапамагаезаўважыць каронавірус, а таксама правесці дыягностыку практычна ўсяго арганізма – праверыць хворыя суставы і органы, пацвердзіць наяўнасць або адсутнасць новаўтварэнняў.

Фота Мінздароўя.

• Текст доступен на языке: Русский