Здарэнне адбылося раніцай за два кіламетры ад Смаргоні на аўтадарозе, якая злучае райцэнтр з Маладзечнам.

Фота ДАІ УУС Гродна.

37-гадовы мужчына на «Шэўрале» на прамым асфальтаваным участку не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы кювет і ўдарыўся ў прыдарожнае дрэва.

Ад удару мужчына памёр на месцы здарэння, паведамляе ДАІ УУС Гродна. 

• Текст доступен на языке: Русский