Фота Настассі УТКІНАЙ.

Забарону ўстанавілі ад 18 чэрвеня.

Астравецкі і Смаргонскі раёны адзначаныя як забароненыя для паходаў у лес на адмысловай карце Мінлясгаса.

Пра забарону на Вілейшчыне паведамляюць у Вілейскім доследным лясгасе.

Забарона звязаная з трэцім класам пажарнай небяспекі ў лясах. Забараняецца ўезд тэхнікі, акрамя той, што ахоўвае лес.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, або забароны на іх наведванне, згодна атрыкула 15.29 КаАП, якое не пацягнула прычыненне шкоды, цягне папярэджанне або накладанне штрафу да 25 базавых велічынь – 725 рублёў.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, або тарфянікаў, згодна артыкула 15.29 часткі 2 КаАП, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 25 да 50 базавых велічынь – ад 725 да 1450.

Згодна з Артыкулам 15.58. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 25 велічынь – да 725 велічынь.

У перыяд забароны зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на з’ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці могуць ўсталёўваюцца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яго парушэнне. На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку.

• Текст доступен на языке: Русский