Пётр Дыко - у шэрай майцы. Жанна Пілючонак - у белай майцы з вышыванкай.

Сёння да камяня «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газэль. Міліцыянеры затрымалі шэсць чалавек. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманні некаторыя былі не ў форме. Сярод затрыманых былі двое журналістаў «РГ», адзін мужчына і тры жанчыны.

Наколькі нам вядома, з затрыманымі праводзяць прафілактычныя гутаркі. У дзвюх затрыманых жанчын ёсць непаўнагадовыя дзеці.

Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.

Фота Настассі Уткінай.

• Текст доступен на языке: Русский