Летам у Маладзечне. Фота з архіва РГ.

Дождж сёння абяцаюць толькі ў Мінску. У гарадах рэгіёна яго не чакаецца да серады ўключна, паведамляе сайт pogoda.by.

Сёння ў рэгіёне ўдзень – да +30. Столькі ж у аўторак. Бліжэйшымі начамі – да +22.

Найбольшая спёка чакае нас у сераду, 23 чэрвеня. Тэмпература ўдзень падымецца да 33 градусаў.

У першай палове тыдня дажджоў у рэгіёне не абяцаюць. Сіноптыкі прагназуюць іх у чацвер. Дождж магчымы ўдзень і ўвечары. Але па-ранейшаму горача – да +32.

Дажджы працягнуцца і ў наступныя дні. У пятніцу, 25 чэрвеня, да таго ж крыху спадзе тэмпература. Будзе да 29. А дажджы чакаюцца напрацягу ўсяго дня. Абяцаюць і навальніцы.

У выхадныя стане яшчэ халадней – да +22. І суботу і нядзелю прагназуюць даждлівымі.

 

• Текст доступен на языке: Русский