Фота з Вікіпедыі.

Здарэння адбылося 20 чэрвеня на 122-м кіламетры аўтадарогі «Барысаў-Ашмяны», каля Крывога Сяла з-за лася, які нечакана выбег на дарогу. У аварыі пацярпеў пасажыр, жыхар Вілейшчыны.

Падрабязнасці здарэння расказаў выканальнік абавязкаў начальніка ДАІ Вілейшчыны Генадзь Сяськоў:

– 24-гадовы жыхар Рабуні рухаўся на «Пэжо 407» і наехаў на лася, які нечакана выбег на дарогу злева направа. У выніку пацярпеў 21-гадовы пасажыр, жыхар вёскі Баяры. Пацярпеламу медыкі аказалі дапамогу на месцы і шпіталізавалі.

Ад сутыкнення лось загінуў.

• Текст доступен на языке: Русский