Міліцыянеры ля маладзечанскага суда.

Павялічылася колькасць злачынстваў, якія здзейснілі людзі з судзімасцю на Міншчыне. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

На тэрыторыі Мінскай вобласці па выніках студзеня-мая 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 павялічылася колькасць злачынстваў, якія здзейснілі людзі з судзімасцю.

Генеральная пракуратура перадае, што колькасць узрасла на 5,9%.

Гаворка ідзе, як правіла, пра крадзежы і ўхіленні ад адбыцця раней прызначаных пакаранняў.