У лесе каля вёскі Ярмолічы.

У гэтыя выхадныя маладзечанка Валянціна Сопат разам з дачкой Аляксандрай гасцявалі на Вілейшчыне ў вёсцы Ярмолічы. На раніцу пайшлі ў лес. Як аказалася, тут ужо растуць лісічкі.

– Я заўзятая грыбніца, – расказвае Валянціна. – Таму раніцай у нядзелю вырашылі пайсці ў лес, што побач з вёскай Ярмолічы, каля Вілейскага вадасховішча. Там і назбіралі лісічак. А пасля зварылі з іх суп.

Па словах Валянціны, іншых грыбоў у лесе не знайшлі, ды і лісічак няшмат. Каб былі дажджы, грыбоў было б куды больш, перакананая суразмоўца. Да рэчы, суніц на ўзлесках, па словах Валянціны, таксама пакуль няма.

Валянціна Сопат – супрацоўніца ГРАНС Маладзечна. Таму яна нагадвае нашым чытачам не забываць пра пажарную бяспеку ў лесе.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.

 

• Текст доступен на языке: Русский