Той самы цэх. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Самагонную вытворчасць арганізаваў у сябе ў гаражы 41-гадовы мясцовы жыхар. Апарат і ўсё неабходнае для вырабу самагону мужчына размясціў у ізаляваным памяшканні плошчай тры на тры метры.

Падчас агляду пабудовы міліцыянеры заўважылі самагонны апарат, больш за тону брагі і дзевяць літраў гатовага самагону. Сам бутлегер запэўніваў, што вырабляў хмельны напой для асабістых патрэбаў.

На месцы здарэння. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Вытворчы агрэгат дэмантавалі і канфіскавалі. Гатовы самагон таксама канфіскаваны, брагу знішчылі. Узоры спіртазмяшчальнай вадкасці накіравалі на экспертызу. У дачыненні да маладзечанца пачалі адміністрацыйны працэс, праводзяць праверку. Дарэчы, раней фігурант прыцягваўся да адказнасці за самагонаварэнне.

Па выніках экспертызы вырашаць пытанне аб прыцягненні маладзечанца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 13.27 КаАП   «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь – да 870 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский