Так выглядае знойдзены кавалак. Фота Дзяніса Канецкага.

У суботу жыхар Вілейкі, краязнаўца Дзяніс Канецкі валанцёрыў каля касцёла ў Будславе, дзе ў маі здарыўся вялікі пажар.

Валанцёры расчышчалі пляцоўку за касцёлам, дзе плянуюць стварыць аптэкарскі сад і вырошчваць зёлкі. Расчышчаючы пляцоўку, Дзяніс звярнуў увагу на невялікі кавалак старой кафлі:

– Памер кавалка вельмі маленькі, каб датаваць знаходку. Але даслаў фотаздымкі некалькім спецыялістам. Відаць, кафля была ўпрыгожана выявай кветак ці сонца, або нейкім арнаментам. Хацелася б даведацца, як выглядаў поўны ўзор.

Па словах Дзяніса, у касцёле ўжо рыхтуюцца да Будслаўскага фэсту. Сёлета ўрачыстасці зладзяць на вуліцы.

• Текст доступен на языке: Русский