Чыгуначны вакзал у Маладзечне. Фота "РГ".

Пра гэта паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Хлопец пайшоў з дому 16 чэрвеня і знік. Сёння ён знайшоўся ў Маладзечне на чыгуначным вакзале. Яго заўважылі міліцыянеры.

Дарэчы, малады чалавек знікае не першы раз. 15 лістапада 2020 года ён пайшоў выносіць смецце і знік. Праз некалькі дзён знайшоўся ў Мінску.