80 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года нацысцкая Германія ўварвалася ў СССР.

Як прайшлі два гады Другой сусветнай да ўварвання нацыстаў у СССР

1 верасня 1939 года Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. У адказ Вялікабрытанія і Франція аб’явілі вайну Германіі праз два дні, 3 верасня. Так пачалася Другая сусветная вайна. Аднак баявыя дзеянні паміж заходнімі краінамі амаль не вяліся — да 10 мая 1940 года працягвалася так званая «дзіўная вайна».

Пасля захопу Польшчы немцы актыўна вялі падрыхтоўку да баявых дзеянняў на Заходнім фронце. У красавіку 1940 года нацысты захапілі Данію і Нарвегію.

10 мая пачалося ўварванне ў Нідэрланды, Бельгію і Люксембург. «Дзіўная вайна» ці як яе яшчэ называлі «сядзячая вайна» завяршылася, пачалася актыўная фаза вайны.

Брытанскія вайскоўцы адпраўляюцца на фронт.

Да канца мая нямецкія войскі дайшлі да Ла-Манша. У чэрвені была захоплена Францыя.

У Афрыцы, Міжземнамор’і і Балканах таксама праходзілі баявыя дзеянні. У красавіку 1941 года італьянцы разам з немцамі ўварваліся ў Грэцыю, а Венгрыя пачынае паход на тэрыторыю Югаславіі. У Азіі разгортваецца паўнавартасная вайна. У 1939 годзе японцы напалі на Кітай, баявыя дзеянні адбываюцца ў Таіландзе.

Як склаліся адносіны Германіі і СССР перад 22 верасня 1941 года

Разам з Германіяй, якая напала на Польшчу напачатку 1939 года, армія СССР таксама ўварвалася праз некалькі тыдняў на яе ўсходнія тэрыторыі — Заходнюю Беларусь і Украіну. Дзеянні нацыстаў і Савецкага саюза ў Польшчы тлумачыліся падпісаным Пактам Молатава-Рыбентропа ад 23 жніўня 1939 года. Тая дамова прадугледжвала невыкарыстанне вайсковай сілы адзін да аднаго. У сакрэтным дадатку да гэтага Пакту апісвалася размежаванне сфер узаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

28 верасня Германія і СССР падпісалі Дамову аб сяброўстве і мяжы, які карэктаваў Пакт Молатава-Рыбентропа.

Савецка-фінская вайна.

У лістападзе 1939 года пачалася савецка-фінская вайна. СССР быў патрэбны плацдарм для абароны ў выпадку нападу Германіі, такі плацдармам быў Карэльскі пярэсмык. Вайна завяршылася праз некалькі месяцаў падпісаннем мірнай дамовы: да СССР дадалася частка фінскіх тэрыторый.

На фоне паражэнняў заходніх дзяржаў перад нацыстамі летам 1940 года СССР прад’явіў ультыматум прыбалтыйскім краінам аб арганізацыі свабодных выбараў і ўвядзенне вайсковага кантынгенту на іх тэрыторыю. Літва, Латвія, Эстонія прынялі ўмовы, напрыканцы жніўня 1940 года яны стануць часткай СССР. Летам таго года Румынія перадала Бесарабію і Паўночную Букавіну Савецкаму Саюзу, гэтыя тэрыторыі стануць часткай Украінскай СССР.

Германія негатыўна адрэагавала на ўваходжанне балтыйскіх краін, Бесарабіі і Букавіны ў склад СССР. Сфера інтарэсаў Савецкага Саюза ў паўднёва-усходняй частцы Еўропы (па-першае, у Румыніі) ішло ў разрэз з зацікаўленасцю Германіі там жа. Діпламатычныя адносіны Германіі і СССР сталі прахалоднымі. Восенню 1940 года нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторію Фінляндыі.

Летам 1940 года Гітлер казаў, што меркаванай датай пачатку вайны з Савецкім Саюзам будзе вясна 1941 года. У той жа час Вярхоўнае камандаванне сухапутных сіл вермахта пачало распрацоўку плана ўварвання ў СССР. Узімку 1940 года «План Барбароса» быў зацверджаны.

Пачатак вайны паміж Германіяй і СССР

Раніцай 22 чэрвеня 1941 года Германія ўварвалася на тэрыторыю Савецкага Саюза. Уначы да міністра замежных спраў СССР Молатава прыйшоў пасол Германіі Шуленбург. Ён зрабіў заяву аб нападзе, патлумачыў прычыны: маўляў, СССР вёў падрыўную працу ў Германіі і акупаваных ёй тэрыторыях. Германія разлічвала на стратэгію хуткай вайны («бліцкрыг»).

На тэрыторыю Беларусі немцы ўварваліся 22 чэрвеня. Тэрыторыя Беларусі аказалася пад акупацыяй праз месяц. Апошнім фарпостам быў Магілёў, які захапілі 26 ліпеня. Нямецкія войскі рухаліся ў бок сталіцы СССР, Масквы.

Разам з прыбалтыйскімі краінамі Беларусь уключылі ў Рэйхскамісарыят Остланд.