У адным з вадаёмаў рэгіёна. Фота Аксаны ЯРАШОНАК.

З’явіўся пералік месцаў, дзе забаронена купацца на Маладзечаншчыне, паведамляе Маладзечанскі райвыканкам.

На тэрыторыі Маладзечна і Маладзечанскага раёна забаронена купацца ў вадаёмах, за выключэннем:

— акваторыі ракі Удра, што прымыкае да пляжнай зоны Радашкавічаў;

— акваторыи ракі Рыбчанкі, што прымыкае да пляжнай зоны адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграздраўніца»;

— акваторыі ракі Бярэзіна, што прымыкае да пляжнай зоны адкрытага акцыянернага таварыства «Гапромтрансгаз Беларусь»;

— можна купацца ў акваторыі, якая прымыкае да пляжнай зоны аграгарадка Беразінскае.

Купацца забаронена ў каналах, ручаях, крыніцах, сажалках, абвадненых кар’ерах.