Фота з архіва Паўла Хількевіча

На мінулым тыдні да абавязкаў кіраўніка Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа прыступіў Павел Хількевіч, паведамляе mgazeta.by.

Яму 33 гады, родам з Валожына, адкуль і ездзіць на працу ў наш горад. Па адукацыі Павел Хількевіч настаўнік геаграфіі і біялогіі, вучыўся ў педуніверсітэце імя Максіма Танка. Пасля яго заканчэння выкладаў у Яршэвіцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа. Потым у гэтай жа ўстанове стаў намеснікам дырэктара. Затым працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1 у Валожыне. Пэўны час кіраваў Чэхаўшчынскай дапаможнай школай-інтэрнатам, Валожынскім сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэем. Сярод яго захапленняў валейбол і плаванне.

На пытанне, з чаго пачне на новым працоўным месцы, Павел Хількевіч адказаў:

— Разам з калектывам будзем працягваць лепшыя традыцыі, якіх у каледжы нямала. Сярод бліжэйшых планаў правядзенне ўступнай кампаніі, якая ўжо стартавала, а таксама падрыхтоўка ўстановы да новага навучальнага года – ён ужо не за гарамі. Абавязкова прадоўжым супрацоўніцтва з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў для ўкаранення новых спецыяльнасцей і развіцця існуючых з улікам патрэб рынку працы.

 

• Текст доступен на языке: Русский