Скрын з відэа выратавання.

Аператыўнікам крымінальнага вышуку паведамілі, што 32-гадовы жыхар Краснага перастаў выходзіць на сувязь. Міліцыя шукала мужчыну ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы па крадзяжу маёмасці з кватэры, дзе ён праходзіць як пацярпелы, паведамляюць ва УУС Мінаблвыканкама.

–  Міліцыянеры прыбылі да мужчыны, але дзверы ім ніхто не адчыніў. Калі прыйшлі сюды крыху пазней, западозрылі, што ў кватэры нехта ёсць. З-за ўваходных дзвярэй яны пачулі мужчынскі голас.

Гаспадар растлумачыў, што згубіў ключ і не можа выйсці са свайго жытла, а кватэру звонку выпадкова замкнула яго маці. Звязацца з ёй было нельга, бо мабільнага тэлефона пры сабе мужчына не меў. Выбрацца з замкнёнай кватэры ён так і не змог і больш за пяць дзён знаходзіўся без ежы і вады, якая была адключаная, – распавялі ва УУС.

Міліцыянеры выклікалі МНС. Ратавальнікі паставілі аварыйную лесвіцу і дапамаглі выбрацца мужчыну на вуліцу праз акно другога паверха. Пацярпеламу далі вады і накармілі, яго стан нармалізаваўся. Таксама яму своечасова дапамаглі медыкі.

• Текст доступен на языке: Русский