На месцы здарэння.

Толькі што нам сталі вядомыя падрабязнасці сённяшняй аварыі ў Красным на чыгуначным пераездзе. 

У АДАІ Маладзечна расказалі, што каля 9.30 24-гадовы кіроўца на «МАЗе» ехаў па вуліцы Няміры ў Красным з боку кар’ера ў Івонцавічах. На чыгуначным пераездзе, што на вуліцы Няміра, у яго перасталі дзейнічаць тармазы. Не дапамог і ручнік.

У выніку кіроўца наехаў на электрычку, якая рухалася па чыгуначных пуцях. Пашкоджаныя тры апошнія выгоны.

Па словах работнікаў ДАІ, электрацягнік з’ехаў з месца ДТЗ адразу пасля агляду, калі стала зразумела, што нічога не пагражае бяспецы пасажыраў. Ніхто не пацярпеў.

У каротнікія тэрміны быў адкрыты рух для цягнікоў.

• Текст доступен на языке: Русский