«Аналіз паслядоўнасцяў віруса SARS-CoV-2 (выдзеленых у чэрвені з пробаў пацыентаў з пацверджаным COVID-19) паказаў, што ў Мінску 10 даследаваных узораў, мелі набор мутацый у шыпавідным бялку, характэрных для «індыйскага» варыянта (Дэльта, В.1.617.2)», — паведамляе Мінздароўя.

У іншых рэгіёнах Беларусі індыйскі штам (Дэльта) не выяўлены.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ёсць падставы меркаваць, што «індыйскі» варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з іншымі варыянтамі віруса, аднак на дадзены момант няма звестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сур’ёзнае захворванне.

Зараз «індыйскі» штам атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Індыі, але і краінах Еўропы, выцесніўшы «брытанскі» штам. Высокі ўздым захворвання COVID-19 у Расіі выкліканы таксама гэтым варыянтам, доля якога ў Маскве і Санкт-Пецярбургу складае практычна 90%. Спецыялісты лічаць, што шырокае распаўсюджванне «індыйскага» штама ў першую чаргу звязана з невыкананнем мер засцярогі, невялікай колькасцю вакцынаваных асоб, што не дазваляе дасягнуць неабходнага ўзроўню папуляцыйнага імунітэту, адзначае Мінздароўя.

• Текст доступен на языке: Русский