Маладзечанскія футбалісты ўсухую прайгралі «Энергетыку-БДУ» ў 1/16 Кубка Беларусі. Такім чынам, «Маладзечна» завяршае сваю кубкавую вандроўку.

Фінальны лік — 0:4. Галы забівалі Уладзіслаў Васільеў, Данііл Мірошнікаў, Мамаду Адама Дыяла, Андрэй Рылач.

Нагадаем, «Энергетык» гуляе ў вышэйшай лізе Беларусі. На дадзены момант займае 10-е месца ў турнірнай табліцы.