Фота belta.by.

Смаргонец пашкодзіў аўтамашыны на амаль тры тысячы рублёў, паведамляе «Светлы шлях» са спасылкай на Смаргонскі РАУС.

Жыхар Смаргоні ў стане алкагольнага ап’янення паблізу дома па вуліцы Трактарнай бетонным блокам разбіў у машыне два бакавых шкла і пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё двух дзвярэй. Шкода склала 380 рублёў.

Гэты ж мужчына на паркоўцы каля дома па вуліцы Ветэранаў рукамі і нагамі пашкодзіў у машынах элементы кузава.