Фота Настассі УТКІНАЙ.

25 чэрвеня ў Мінскай вобласці пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Цані жыццё сваё і чужое – не выязджай на суцэльную!»

Адной з прычын дарДТЗ з’яўляецца парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху, што цягне за сабой самыя цяжкія наступствы.

Абгон – небяспечны манеўр, няправільнае выкананне якога можа каштаваць жыцця. У мэтах папярэджання і прафілактыкі ДТЗ у выніку выезду на паласу сустрэчнага руху 25 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Згодна з часткай 9 артыкулам 18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь, парушэнне кіроўцам правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху, калі гэта забаронена, цягне штраф ад двух да дзесяці базавых велічынь – ад 58 да 290 рублёў. Таксама могуць пазбавіць права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да аднаго года.

ДАІ нагадвае! Да пачатку абгону кіроўца павінен пераканацца ў тым, што паласа руху, на якую ён хоча выехаць, вольная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы, не прымусіць удзельнікаў змяніць кірунак і (або) знізіць хуткасць.

Забараняецца выконваць абгон:

– калі кіроўца, які рухаецца наперадзе па той жа паласе руху, падаў сігнал левага павароту;

– калі наступныя за ім кіроўцы пачалі абгон.

Аб’езд транспартнага сродку, кіроўца якога падаў сігнал павароту налева і прыступіў да выканання манеўру, робіцца з правага боку.

Кіроўца ранспартнага сродку, які абганяюць, абавязаны з улікам дарожна-транспартнага становішча рухацца бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі і не перашкаджаць абгону павелічэннем хуткасці руху або іншымі дзеяннямі.

Абгон забараняецца таксама:

У зоне дзеяння дарожных знакаў «Абгон забаронены», «Абгон грузавым аўтамабілям забаронены», на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», «Небяспечныя павароты», на уздымах, пазначаных дарожным знакам «Круты пад’ём», а таксама пры наяўнасці суцэльнай дарожнай разметкі (за выключэннем абгону адзіночнага транспартнага сродку, які рухаецца з хуткасцю менш за 30 км/г), у канцы пад’ёмаў і на іншых участках дарог з абмежаванай агляднасцю дарогі;

– на пазначаных і (або) рэгулюемых скрыжаваннях;

– на пешаходных пераходах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі;

– транспартнага сродку, які робіць абгон або аб’езд перашкоды;

– пры недастатковай бачнасці дарогі;

– на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі;

– на чыгуначных пераездах і бліжэй чым за сто метраў перад імі.

За населенымі пунктамі кіроўца ціхаходнага, цяжкавагавага і (або) буйнагабарытнага транспартнага сродку, а таксама транспартнага сродку, канструкцыя якога, перавозіцца груз або тэхнічны стан ўскладняе яго абгон, павінен заняць становішча на дарозе як мага правей, а пры неабходнасці і спыніцца, каб прапусціць транспартныя сродкі, якія знаходзяцца за ім.

Калі сустрэчны раз’езд транспартных сродкаў ускладнены, то кіроўца, на баку якога маецца перашкода для дарожнага руху, абавязаны саступіць дарогу.

Паважаныя кіроўцы! Абдумвайце кожны свой манеўр, будзьце ўважлівыя за рулём. Перш чым рабіць абгон, неаднаразова пераканайцеся ў яго бяспецы.