Пётр Дыко - у шэрай майцы. Жанна Пілючонак - у белай майцы з вышыванкай.

За акцыю каля Помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі двум маладзечанцам прысудзілі суткі адміністрацыйнага арышту.

Пётр Дыко атрымаў 15 сутак арышту, а Жанна Пілючонак — 25 сутак.

Яшчэ ў дзвюх жанчын, у якіх былі непаўнагадовыя дзеці, у нядзелю адпусцілі з аддзялення. Пра суды над імі пакуль нічога невядома.

Нагадаем, у гэтую нядзелю, 20 чэрвеня, ля Помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі, па меркаванні супрацоўнікаў міліцыі, прайшла несанкцыянаваная акцыя. Людзей, што знаходзіліся побач, затрымалі міліцыянеры. У аддзяленне міліцыі таксама былі дастаўлены два карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты», што знаходзіліся ля помніка.