Аляксандр Ваховяк.

Смаргонскі дзюдаіст Аляксандр Ваховяк не паездзе на Алімпіяду ў Токіа, паведамляе «Трыбуна» са спасылкай на Зборную ЗЛЖ.

Аляксандр Ваховяк, які падпісаў ліст Свабоднага аб’яднання спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту, не паездзе гэтым летам на Алімпійскія гульні ў Токіа.

Ваховяк траўмаваўся падчас удзелу ў апошнім кваліфікацыйным матчы Вялікага Шлему. З-за траўмы рукі ён не змог удзельнічаў у чэмпіянаце свету. Да яго Ваховяк трапляў на Алімпійскія гульні па квоце, але пасля сітуацыя змянілася.

— Да чэмпіянату свету Мікіта Свірыд быў на прамой ліцэнзіі, але пасля яго змясцілі. Змясціўся ў рэйтынгу і я. Таму на Алімпійскія гульні я не еду. Але як я думаю, чыноўнікі з Міністэрства спорту паціраюць далоні і радуюцца, што я не буду выступаць на Алімпіядзе. Галоўные зараз — аднавіцца. Рука яшчэ баліць. Думаў, значна хутчэй усё будзе. Але як ёсць, жыццё на гэтым не скончваецца. Гэта не самае непрыемнае, што можа быць. Будзе здароўе — будзе і ўсё астатняе. Галоўнае — не вешаць нос. Усё будзе, — сказаў Ваховяк.