Пракуратура Маладзечанскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага жыхара Вілейскага раёна Н., якому інкрымінавалі публічную абразу  Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.

Устанавілі, што нецвярозы Н. сёлета 8 красавіка ў будынку Маладзечанскага РАУС у прысутнасці міліцыянераў выказаў у прыніжальнай форме сваю ацэнку ў дачыненні да Лукашэнкі. Пры гэтым выкарыстаў ненарматыўную лексіку.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский