Падчас узнагароджання. Фота Мінздароўя.

У Мінздароўя аб’явілі пераможцаў прафесійнага конкурсу «Доктар года Рэспублікі Беларусь». Сярод пераможцаў ёсць доктар з нашага рэгіёна, паведамляе Мінздароўя. 

Гэта Данііл Емельяновіч. Ён кіруе сельскай амбулаторыяй у Занарачы на Мядзельшчыне. Данііл Сяргеевіч перамог у намінацыі «Доктар агульнай практыкі».

– Ні адміністрацыйная, ні навуковая праца мне зусім не блізкія. Я люблю кантактаваць з людзьмі і дапамагаць вырашаць ім праблемы са здароўем, – кажа доктар-пераможца.

• Текст доступен на языке: Русский