Тавар па заніжаным кошце. Фота БелТА.

Шпалеры і ламінат спрабавалі завезці ў Беларусь па заніжаных ў тры разы коштах, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Гродзенскія мытнікі выкрылі парушэнне ў пункце пропуску «Каменны Лог». Грузавы транспартны сродак ехаў з Літвы. «Пры правядзенні мытнага кантролю было ўстаноўлена, што колькасць і найменне шпалер і ламінату адпавядаюць названым ў дакументах. Але мытнікі засумнявалися ў заяўленым перавозчыкам кошце дадзенага тавару, які па выніках праверкі сапраўды апынулася прыніжанам больш чым у тры разы. Рэальны кошт тавару склаў больш за 56 тысяч еўра», – распавялі ў ДМК.