У Валожынскім раёне патанула непаўнагадовая дзяўчына, паведамляе Следчы камітэт.

Увечары 23 чэрвеня каля вёскі Дружычы ў Валожынскім раёне патанула 9-гадовая дзяўчынка.

Каля вадаёма дзяўчынка знаходзілася разам з сям’ёй. Падчас купання яна пачала тануць, аднак выратаваць дзіця не змаглі. Дзяўчынку без прыкмет жыцця з вады дасталі супрацоўнікі МНС.

Па факце Валожынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.