спёка
Фота ufamama.ru.

25 чэрвеня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса, у заходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць.

Ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У асобных раёнах магчымы град. Вецер ноччу няўстойлівы, днём паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +18 .. + 23 °С, днём +29 .. + 34 °С на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі паветра прагрэецца да +35 .. + 36 °С. Атмасферны ціск будзе падаць.

26-27 чэрвеня краіна будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву атмасфернага фронту, які будзе павольна перамяшчацца ва ўсходнім напрамку, услед за якім пачнуць паступаць больш прахалодныя паветраныя масы. Воблачна з праясненнямі. 26 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, днём у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +16 .. + 22 °С, днём +21 .. + 28 °С, пераважна па паўднёвым усходзе рэспублікі яна складзе +29 .. + 34 °С, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей паветра прагрэецца да + 36 °С.

27 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, ноччу ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад + 13 °С па захадзе да + 22 °С па ўсходзе рэспублікі; днём +21 .. + 27 °С, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да + 31 °С.