Скрын з відэа Пул Першага.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Свіслацкага раёна заявіў, што дапускае ўвядзенне ваеннага становішча ва ўмовах увядзення санкцый краінамі Захаду.

Відэафрагмент апублікаваў тэлеграм-канал Пул першага.

«Няхай Караеў (памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці, раней кіраўнік МУС) апранае генеральскую форму, вам (губернатару Уладзіміру Караніку) таксама званне прысвоена генерал-маёра — і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але ніякага не павінна быць прасядання», — сказаў Лукашэнка.

• Текст доступен на языке: Русский