Фота teris.com.

Сусветная арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) упершыню заявіла, што дзяцей можна вакцынаваць ад каронавіруса. Але ў той жа час яны не ўваходзяць у групу з больш высокай рызыкай перанесці захворванне ў цяжкай форме.

Пра гэта гаворыцца ў абноўленых рэкамендацыях СААЗ на сайце арганізацыі.

У СААЗ адзначаюць, што вакцынацыя дзяцей менш тэрміновая, чым пажылых людзей, людзей з хранічнымі захворваннямі і медыцынскіх работнікаў.

«Неабходныя дадатковыя доказы выкарыстання розных вакцын супраць COVID-19 у дзяцей, каб даць агульныя рэкамендацыі па вакцынацыі дзяцей ад COVID-19», — гаворыцца ў заяве.