Ля помніка ў Вілейцы. фота Аксаны Ярашонак.

25 чэрвеня 1941 года Вілейшчыну акупавалі нацысты. Акупацыя працягвалася тры гады, паведамляе кніга «Памяць. Вілейскі раён».

Захопленыя тэрыторыі былі часткова падначаленыя нямецкаму вайсковаму камандванню, а часткова – грамадзянскай акупацыйнай адміністрацыі. Вілейшчына ўвайшла ў склад генеральнай акругі Беларусь і была ўключаная ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».

Адным з першых крокаў нямецкіх апупацыйных улад было вырашэнне яўрэйскага пытання. З дакументаў вядома, што ў 1942 і 1943 годзе былі забітыя яўрэі ў Вілейцы, Ільі, Даўгінаве, Куранцы.

Усяго ворагі знішчылі больш за 15 тысяч мірных жыхароў, спалілі разам з насельніцтвам пяць вёсак некаторыя з вёсак. Дзве з іх, Любча і Боркі, не аднавіліся. Сёння там стаяць мемарыялы. Дзейнічала Вілейскае падполлле, партызанскае злучэнне, асобныя партызанскія атрады і брыгады.