Фота bigam.ru.

Усе паспяховыя людзі так ці інакш прыходзяць да бензаінструмента, і… да праблемы валодання ім: карыстанне, абслугоўванне, эксплуатацыя. Чаму?

Таму што поспех у нашым грамадстве часцей за ўсё звязаны з пакупкай дома, участка зямлі, будаўніцтвам. А там, дзе ёсць зямля і будаўніцтва, без бензаінструмента амаль ніяк.

Можна, вядома, часам замяніць бенза- на электра-, але тады трэба цягаць за сабой правады, ды і па магутнасці бенза- перасягае бытавую электрыку.

Пералічу найбольш папулярныя бензаінструменты і абсталяванне.

Фота rintarp.by.

Генератары. Выпрацоўваюць электрычнасць з бензіну. Праз іх ужо можна карыстацца звыклымі дэвайсамі. Падыходзяць у пачатку будаўніцтва, там дзе няма яшчэ электрычнасці. Або на прыродзе, для адпачынку. Або на могілках пры добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў.

Фота ek.ua.

Мотаблокі-культыватары – бензінавыя памочнікі па апрацоўцы глебы.

Фота mplus.tomsk.ru.

Трымеры – косы або газонныя касілкі. Дапамагаюць справіцца з расліннасцю на ўчастку. Можна, вядома, абысціся электрычнымі аналагамі, але гэта калі ўчастак 1-2 соткі, ды і нязручнасць цягаць за сабой правады ніхто не адмяняў.

Фота umservice.com.ua.

Вібрапліты-трамбоўкі. Дазваляюць ушчыльніць пясок, зямлю, сухую растворную сумесь пры добраўпарадкаванні тэрыторыі ўчастка: тратуарныя дарожкі, двары, заезды на двор.

Гэтыя асноўныя бензінавыя інструменты і абсталяванне звычайна патрэбныя ў гаспадарцы рэдка і перыядычна.

Напрыклад, культыватар для апрацоўкі глебы патрэбны ўсяго толькі раз-два ў год, вясной і восенню. Таму набываць, утрымліваць і абслугоўваць такога дарагога памочніка сэнсу асаблівага няма, калі маецца паблізу добры і адэкватны пракат. У Маладзечне ён знаходзіцца па адрасе: вуліца Чкалава, 4 – каля гарадскога стадыёна.

У наступным артыкуле пазнаёмімся з асноўнымі прынцыпамі заводкі і працы бензінавых двухтактных і чатырохтактных рухавікоў, якія ўстаноўленыя на ўсіх гэтых незаменных у сучасных гаспадарках дэвайсах.