ФК «Маладзечна». Фота Настассі УТКІНАЙ.

У гэтыя выхадныя футбольныя каманды з нашага рэгіёна працягваюць выступленне ў чэмпіянатах. Расказываем, з кім яны сустрэнуцца.

Другая ліга

ФК «Маладзечна». 26 чэрвеня маладзечанскія футбалісты адпраўляюцца на выязную сустрэчу з «Уздой». Гэта будзе гульня ў рамках 9-га тура. «Узда» пакуль што адзіная каманда ў Мінскім дывізіёне ў групе Паўноч без паражэнняў. Нагадаем, што маладзечанцы ў 6-м туры саступілі ў матчы «Фалько».

Каманда з Узды знаходзіцца на чацвёртым месцы, а маладзечанцы займаюць трэці радок турнірнай табліцы.

ФК «Маладзечна» ў кубкавым матчы супраць «Энергетыка-БДУ». Фота Настассі УТКІНАЙ.

ФК «Вілія». 27 чэрвеня ў рамках 9-га тура вілейчуку згуляюць з «Крупкамі». Гульня пройдзе для «Віліі» на гасцявым полі. Каманда з Вілейкі цяпер займае 7 месца з 10 у турнірнай табліцы Мінскага дывізіёна ў групе Паўноч. «Крупкі» — на восьмым месцы.

ФК «Астравец». «Астравец» — лідар Гродзенскага дывізіёна, камфортна займае першае месца. Астраўчане згуляюць 26 чэрвеня ў рамках 8-га тура супраць «Мастоў». Матч пройдзе на выяздзе. «Масты» — на 5-м месцы з 13 у турнірнай табліцы.

ФСК «Ашмяны». 27 чэрвеня ашмянцы паедуць гуляць у Шчучын супраць мясцовай каманды. Гэта адзначна будзе супрацьстаянне аўтсайдераў, бо «Ашмяны» знаходзяцца на перадапошнім радку ў турнірнай табліцы (ніжэй толькі дзятлаўскі «Граніт-Агра»). У сваю чаргу «Шчучын» займае 10-ю пазіцыю.

Вышэйшая ліга

«Смаргонь». 26 чэрвеня смаргонскія футбалісты згуляюць у 14 туры вышэйшай лігі супраць «Гомеля». Цяпер каманда пад кіраўніцтвам Вячаслава Герашчанкі займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы галоўнай футбольнай лігі краіны. А «Гомель» з’яўляецца адным з лідараў, знаходзячыся на чацвёртым радку. Каманда адбудзецца на стадыёне ў Смаргоні.