Фота firestock.ru.

Актывісцкая суполка InspiredBYМолодечно запрашае крэатыўных, актыўных і экалагічна настроеных людзей правесці выхадны разам.

Вас чакае:

  • абмен рэчамі і ідэямі
  • дыскусія і нэтворкінг разам з мастаком Базіната
  • майстар-клас па роспісу на адзенні ад Romanova.art.

Сустрэча пройдзе ў нядзелю, 27 чэрвеня, ад 12 да 17 гадзін.

Арганізатары просяць папярэдне зарэгістравацца, каб найлепшым чынам уладкаваць імпрэзу. Апошні дзень рэгістрацыі – 26 чэрвеня.