Фота Настассі УТКІНАЙ.

На наведванне лясоў у Маладзечанскім, Вілейскім і Валожынскім раёне ўведзеныя часовыя абмежаванні. Гэта вынікае з інтэрактыўнай мапы на сайце Мінлясгасу.

Што азначае абмежаванне на наведванне лясоў

Наведванне лясоў у раёнах азначае абмежаванне на ўезд на гэтую тэрыторыю транспартных сродкаў (за выключэннем машын юрыдычных асоб, што вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль, сілаў нацыянальнай бяспекі). Таксама абмежавана правядзенне прац, якія не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі.

У лясах з абмежаваным наведваннем забаронена знаходжанне людзей, уезд транспарту.

Нагадаем, што абмежаванні дзейнічаюць у Ашмянскім, Смаргонскім і Астравецкім раёнах. У Мядзельскім раёне пакуль што можна наведваць лясы.