Учора, 24 чэрвеня каля 20.20 выратавальнікі ездзілі пажар у вёсцы Повязынь Радашкавіцкага сельсавета. Падчас здарэння пацярпеў пенсіянер.

Да прыбыцця падраздзяленняў ратавальнікаў-пажарных з кантэйнера самастойна выйшаў мужчына. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі пасля агляду шпіталізавала яго з дыягназам «апёкі верхніх канечнасцяў першай ступені,
тэрмаінгаляцыйная траўма верхніх дыхальных шляхоў».

У выніку пажару пашкоджаня сцены і маёмасць кантэйнера. Прычына пажару высвятляецца.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца
безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.