Фота Настассі Уткінай.

24 чэрвеня ў Смаргоні гарэлі тры дамы, паведамляе МНС Беларусі.

Учора ў Смаргоні, 24 чэрвеня, гарэлі тры дамы.

У 15:46 выратавальнікі атрымалі паведамленні аб пажары жылога дома па вуліцы Багушэвіча. У выніку было пашкоджанае перакрыццё і маёмасць.

У 16:25 супрацоўнікі МНС выехалі на пажар па вуліцы Скарыны. Там таксама было пашкоджанае перакрыццё і маёмасць.

Апошні пажар адбыўся ў 17:51. Выратавальнікі змагаліся з агнём у жылым доме на завулку Міцкевіча, там ад пажару аказалася пашкоджаная маёмасць.

Прычыны ўсіх трох пажараў высветляюцца.