З-за паваленага дрэва дома амаль не відаць.

24 чэрвеня па Маладзечаншчыне прайшла навальніца. Яна пашкодзіла некалькі будынкаў, расказалі ў ГРАНС Маладзечна.

Моцны вецер сарваў шыфер на сельскагаспадарчых будынках сельгаспрадпрыемства «Яхімоўшчына Агра», малочна-таварнай фермы «Вялікія Кашэўнікі», ААТ «Палачаны», ААТ «Хоўхлава».

У 17.32 ратавальнікі выязджалі ў вёску Рабінавая, ліквідаваць наступствы моцнага ветру, які стаў прычынай падзення дрэва на жылы дом.

ГРАНС Маладзечна нагадвае, што рабіць, калі моцны вецер заспеў вас у будынку:

– адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен ўнутраных памяшканняў, у калідоры, ля ўбудаваных шафаў, у ванных пакоях. Загасіце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. Калі цёмна, выкарыстоўвайце ліхтары, уключыце радыёпрымач для атрымання дадатковай інфармацыі.

Калі ўраган заспеў вас на вуліцы, трымайцеся як мага далей ад лёгкіх пабудоў, будынкаў, мастоў, ліній электраперадач, дрэў, рэк, азёраў і прамысловых аб’ектаў. Для папярэджання пажараў ад прамога ўдару маланкі неабходна абсталяваць дома маланкаадводы.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.

• Текст доступен на языке: Русский