Ілюстрацыйнае фота oknapanorama.ru.

Увечары 24 чэрвеня адбыўся выпадак з дзіцём, паведамляе «Ашмянскі веснік».

Дзяўчына 2014 года нараджэння абаперлася на маскітную сетку і разам з ёй выпала з акна чацвёртага паверха.

Дзіця шпіталізавалі.

За чэрвень 2021 года ў Беларусі шэсць дзяцей атрымалі траўмы пры выпаданні з вокнаў, з іх адно дзіця загінула.