Маладзечанскі РАСК шукае 34-гадовага Аляксандра Жорава з вёскі Абухоўшчына Хоўхлаўскага сельсавета.

Як паведамляюць следчыя, мужчыну падазраюць у злачынствах па частцы 1 артыкула 14 і па частцы 2 артыкула 205. Гэта замах на злачынства і крадзеж учынены паўторна або з групай асоб, або з пранікненнем у жытло.

Следчыя пераканаўча просяць грамадзян, якія ведаюць нешта пра месцазнаходжанне Аляксандра Жорава звярнуцца ў Маладзечанскі РАСК па тэлефоне 8 (0176) 58 07 84 або 102.