Месца здарэння. Фота osh.by.

25 чэрвеня ў Ашмянскім раёне раварыст трапіў пад грузавік.

Раварыст трапіў пад грузавік каля 14 гадзін на дарозе Багданішкі-Моствілішкі-Чэркасы.

29-гадовы кіроўца «МАЗа» каля вёсцы Вайневічы наехаў на раварыста, які рухаўся яму насустрач. У нейкі момант 47-гадовы раварыст выехаў на паласу грузавіка, а кіроўца пачаў здаваць лявей, аднак наезд адбыўся.

Ад атрыманых траўм раварыст загінуў на месцы здарэння.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць высветленыя падчас разгляду крымінальнай справы.