Здарэнне адбылося сёння днём. Пра яго расказаў супрацоўнік Маладзечанскага АУСТ Сяргей Васілеўскі.

Электрычка «Маладзечна-Мінск» рушыла па перагоне каля Баяраў. Каля 11:40 машыніст электрацягніка заўважыў паміж 9 і 10 вагонамі задымленне.

Тут жа электрычку спынілі і высадзілі пасажыраў. Брыгада электрычкі пачала тушыць агонь самастойна. Зрабіць гэта сваімі сіламі не атрымлівалася, таму выклікалі супрацоўнікаў МНС.

На месцы працавалі чатыры адзінкі тэхнікі выратавальнікаў. Пажар ліквідавалі ў 12:18.

У выніку здарэння людзі не пацярпелі. Пашкоджаныя тамбуры 9 і 10 вагонаў электрычкі.

Фота minobl.mchs.gov.by.