Фота budetfeyerverk.puzl.com.

Гэта адбудзецца на цэнтральнай плошчы горада ў ў 22.55, паведамляюць у Вілейскім палацы культуры.

Увогуле святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў Вілейцы ад 2 ліпеня. У гэты дзень ад 18.00 да 19.30 зладзяць канцэртныя праграмы ў мікрараёне «Зеніт» і на Касманаўтаў.

3 ліпеня ў 11.30 пачнецца мітынг на плошчы Свабоды. Потым будзе ўрачыстае шэсце працоўных калектывах і парад тэхнікі. Далей запланаваныя канцэртныя праграмы.

Дыскатэка пачнецца пасля салюта, у 23.05, на цэнтральнай плошчы.

4 ліпеня ў гарадскім парку развернецца горад майстроў.