ФК «Маладзечна» ў кубкавым матчы супраць «Энергетыка-БДУ». Фота Настассі УТКІНАЙ.

Расказваем, як згулялі каманды рэгіёна на мінулых выхадных.

Другая ліга

ФК «Маладзечна». Маладзечанскія футбалісты перамаглі каманды з Узды — 4:1. У першым тайме адзначыліся гульцы маладзечанскай каманды Артур Сарамаха і Раман Бурак. У другім тайме Артур Сарамаха забівае свой другі матч, а ў адказ ФК «Маладзечна» атрымлівае гол ад «Узды» ў выкананні Уладзіслава Вараксы. Напрыканцы гульні ў вароты сапернікаў забіў мяч Аляксей Лотыш з маладзечанскага клуба. ФК «Маладзечна» цяпер на трэцім радку турнірнай табліцы другой лігі ў Мінскім дывізіёне групе Поўнач.

ФК «Вілія». Вілейчукі скончылі матч 9-га тура супраць «Крупак» унічыю — 1:1. За вілейскую каманду адзначыўся Міхаіл Рудовіч. «Вілія» займае сёмае месца ў другой лігі.

1 ліпеня ФК «Маладзечна» і ФК «Вілія» згуляюць у Вілейцы.

ФК «Астравец». Астраўчане грамяць «Масты» ў выязной сустрэчы — 5:0. Галы забівалі Сяргей Новік, Аляксандр Буцько, Аляксей Хадневіч аформіў хет-трык. «Астравец» — на першым месцы ў Гродзенскім дывізіёне другой лігі. У наступным туры астраўчане згуляюць супраць «Свіслачы», гульня адбудзецца 3 ліпеня.

ФСК «Ашмяны». Ашмянская каманда зарабіла сабе тэхнічнае паражэнне — 0:3, бо футбалісты не прыехалі на сустрэчу. «Ашмяны» павінны былі згуляць супраць «Шчучына». Цяпер ФСК знаходзіцца на перадапошнім месцы ў Гродзенскім дывізіёне. Наступны сапернік ашмянцаў — «Цэментнік», матч пройдзе 3 ліпеня.

Вышэйшая ліга

«Смаргонь» прайграла «Гомелю» — 1:2. За смаргонскую каманду гол забіў Сяргей Бандарэнка, за гамельчан — Аляксандр Васільеў са штрафнога і Арцём Васькоў.

«Смаргонь» па-ранейшаму знаходзіцца на перадапошнім радку турнірнай табліцы вышэйшай лігі.

Наступны матч для «Смаргоні» пройдзе супраць «Мінска» 2 ліпеня.